27 снежня 2024, Пятніца, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Дырэктары – лайдакі, а «чалнакі» возяць барахло (Відеа)

66

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўрад пакуль не спраўляецца з вырашэннем пытанняў, звязаных з пераадоленнем крызісу ў лёгкай прамысловасці краіны. "У гэты год я ўступіў з перакананнем, што ў нас дырэктары – лайдакі. Калі сядзіш там, то рабі, не хочаш – сыходзь", – сказаў Лукашэнка.

"Галіна знаходзіцца ў вельмі жорсткай яме, вы нічога не ўмееце рабіць на высокім узроўні за выключэннем некаторых прыкладаў", – адзначыў кіраўнік дзяржавы падчас працоўнай паездкі ў Жодзіна (Менская вобласць), дзе разглядаюцца пытанні развіцця лёгкай прамысловасці.

Кіраўнік дзяржавы лічыць беспадстаўнымі папрокі канцэрна "Беллегпром" у тым, што прадпрыемствы галіны не могуць канкураваць з імпартам, які завозіцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі. "Тое, што чалнакі возяць – лухта. Яны прывозяць барахло, але людзі яго купляюць, таму што вы сваёй працай не можаце пераканаць людзей у тым, што гэта барахло, а ваша прадукцыя лепшая", – заявіў Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу на аб'ёмы выраблянай у рэспубліцы прадукцыі лёгкай прамысловасці. "Па нормах нам трэба ў год па тры пары абутку на аднаго чалавека, а вы вырабляеце менш адной пары", – канстатаваў прэзідэнт краіны.

Ён таксама лічыць недастатковай працу канцэрна па развіцці экспарту, у прыватнасці на еўрапейскі рынак, перадае "Інтэрфакс".

У гэтым звязку старшыня канцэрна Эдуард Нарышкін заявіў, што асноўная праблема складаецца ў тым, што Еўразвяз зняў абмежаванні на імпарт прадукцыі з краін Паўднёва-ўсходняй Азіі, "і нам з імі вельмі складана канкураваць, бо яны вырабляюць прадукцыю з меншымі выдаткамі". У прыватнасці, Э.Нарышкін сказаў, што "ў Беларусі норма – гадзіна складае $1,25, у той час як у Кітаі 50 цэнтаў, Індыі – 25 цэнтаў. Яны там працуюць не 7-8 гадзін як у нас, а па 14 і больш".

У адказ на гэта А.Лукашэнка спытаў: "Вам што ўрад замінае працаваць столькі, колькі хочаце?" Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што, нягледзячы на наяўнасць шэрагу аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын, "гэтая галіна (лёгкая прамысловасць – ІФ) па выніках гэтага года павінна быць вышэйшай сярод іншых галін". У сувязі з гэтым кіраўнік канцэрна "Беллегпром" заявіў пра неабходнасць аказання дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемствам галіны.

"Падтрымка будзе. Пуга добрая і бягом наперад", – заявіў А.Лукашэнка. У адказ на гэта Э.Нарышкін сказаў: "Будзем бегчы".

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках