Трэці візіт Чавеса ў Беларусь
13- 29.01.2008, 17:01
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, магчыма, наведае ўвесну Беларусь. Як паведаміў карэспандэнту БелТА Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дзіас Нуньес, меркаваны тэрмін візіту – сакавік.
Па словах дыпламата, намер наведаць Беларусь пацвярджае вялізны інтарэс вышэйшага кіраўніцтва Венесуэлы да двухбаковага супрацоўніцтва. Уга Чавес двойчы прыязджаў у нашу краіну – у ліпені 2006 года і ў чэрвені 2007 года.
У снежні мінулага года Аляксандр Лукашэнка наведаў Венесуэлу. Падчас яго візіту адбылося адкрыццё беларуска-венесуэльскага сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты "Петравенбел" у штаце Ансаатеэгі.
Былі таксама падпісаныя міжурадавыя і міжведамасныя дакументы, якія прадугледжваюць узаемадзеянне ў розных галінах. Сярод пагаднення аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай сферы, аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, аб адмене віз у нацыянальных, дыпламатычных і службовых пашпартах. Заключаныя пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам фінансаў Беларусі і Міністэрствам народнай улады па фінансах Венесуэлы, аб культурным супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі. Акрамя таго, падпісаныя каля паўтара дзесяткі кантрактаў паміж суб'ектамі гаспадарання.