24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька патрапіў ў спісы невыязных

22

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька 1 студзеня 2008 года атрымаў апавяшчэнне з Аддзела па грамадзянстве і міграцыі Цэнтральнага РУУС Менска, у якім паведамляецца, што яму забароненае выязджаць за мяжу.

Рашэнне было прынятае на падставе таго, што ў дачыненні старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Менскай гарадской пракуратурай узбуджаная крымінальная справа па арт. 367 ч.2 КК.

Таксама Анатоль Лябедзька атрымаў позву з пракуратуры, дзе гаворыцца, што пракуратура разглядае палітыка падазраваным, аднак мера спынення не абіралася, а абвінавачванне не было прад'яўленае.

"Цяпер вытворчасць папярэдняга следства па дадзенай крымінальнай справе прыпыненая на падставе п.5 ч.1 арт.246 КПК РБ, у сувязі з немагчымасцю вытворчасці следчых дзеянняў. Падставай для прыняцця рашэння паслужыла невыкананне праваахоўнымі органамі Расейскай Федэрацыі ўзбуджанага пракуратурай горада Менска хадайніцтва аб аказанні прававой дапамогі", – паведамляецца ў лісце пракуратуры, якое цытуе «Тэлеграф».

Анатоль Лябедзька заявіў, што яму забаранілі выязджаць за мяжу па палітычных матывах.

"Палітычныя ніткі тырчаць у кожным радку адказаў, атрыманых мной з пракуратуры і аддзела па грамадзянстве і міграцыі. Трэба называць рэчы сваімі імёнамі, а не хавацца за фармулёўкамі, пазбаўленыя не толькі прававога зместу, але і ўсялякага сэнсу. МУС ківае ў бок пракуратуры, тая спасылаецца на тое, што Расея не выконвае свае абавязальніцтвы аб аказанні прававой дапамогі, – лічыць палітык. – Да таго ж пракуратура пісьмова прызнае, што няма ніякіх прававых падстаў абмяжоўваць маё канстытуцыйнае права на свабоднае перамяшчэнне".

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках