23 снежня 2024, панядзелак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінькевіча – на волю, лжэсьведку – у турму (Фота)

4

У менскім мікрараёне Зялёны Луг сёньня на сьценах гмахаў, шматлкіх платох зьявіліся графіці “Свабоду Фінькевічу!”, а таксама лёзунгі “Фінькевіча – на волю! Кузькова – на нары!”.

Маладафронтаўцы такім чынам працягваюць сваю штодзённую кампанію ў абарону аднаго са сваіх лідэраў.

Нагадаем, што 20 сьнежня 2007 года маладафронтавец Артур Фінькевіч быў асуджаны на паўтары гады зьняволеньня адразу ж пасьля адбыцьця 2-х гадовага тэрміну абмежаваньня волі за графіці “Достал!” і “Мы хочам новага!”, зробленых напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года. Пасьля абвяшчэньня незаконнага прысуду паплечнікі Артура абвесьцілі аб правядзеньні штодзённай кампаніі ў абарону самага маладога палітвязьня Беларусі.

Як ужо паведамлялася раней, сьведчаньні супраць Артура Фінькевіча на судзе даў маёр міліцыі Сяргей Кузькоў, супраць якога, па інфармацыі прэс-службы “Маладога Фронта”, за дапамогу спэцслужбам нібыта спынілі крымінальную справу за “злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі”.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках