24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадалі сумленьне за кватэру?

8

Напярэдадні Новага году прэм’ер-міністар Беларусі падпісаў пастанову Саўміну аб выдзяленьні супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі службовых кватэр.

Бясплатным жытлом у прэстыжным сталічным раёне побач з былым праспэктам Машэрава (Пераможцаў) забясьпечылі ў асноўным супрацоўнікаў Агенцыі тэлевізійных навінаў. Службовыя бясплатныя кватэры атрымалі рэдактары АНТ Вольга Ермакова, Юры Круглік, палітычны аглядальнік Максім Кароткін, асыстэнт кінаапэратара Андрэй Хрысьцін, кіраўніца прэс-службы Сьвятлана Краскоўская (па 45 квадратных мэтраў на аднаго), праграміст АТН Юры Берастаў, загадчык аддзела спартовых навінаў АТН Мікалай Стула. Як напісана ў пастанове Саўміна, службовае жытло групе тэлевізійшчыкаў выдзелена “на пэрыяд захаваньня працоўных адносінаў з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй”.

Кіраўніца прэсавай службы Белтэлерадыёкампаніі Сьвятлана Краскоўская, якая таксама атрымала кватэру, на просьбу «Радыё Свабода» пацьвердзіць інфармацыю пра бясплатнае жытло адрэагавала:

«Ваша пытаньне мае дачыненьне да прафэсійнай дзейнасьці нашай кампаніі? Я дадзенае пытаньне камэнтаваць ня буду. Усяго найлепшага».

Былы судзьдзя Канстытуцыйнага Суду і былы загадчык юрыдычнага аддзелу Саўміну Валер Фадзееў кажа:

“Гэта не зусім нармальная зьява. Калі б нармальна эканоміка разьвівалася – зарабляйце, купляйце, бярыце крэдыты, будуйце. А сёньня ў нас купіць, пабудаваць за сумленна заробленыя грошы, відаць, нерэальна”.

Яшчэ за савецкім часам былі крытэры выдзяленьня службовага жытла – калі людзі павінны жыць побач зь месцам працы (да прыкладу, сантэхнікі, дворнікі, участковыя інспэктары). У Жыльлёвым кодэксе Беларусі ёсьць артыкулы пра службовае жытло, але пераліку катэгорыяў працаўнікоў, якім могуць быць прадстаўленыя службовыя кватэры, няма – ён вызначаецца кіраўніком дзяржавы і Саўмінам. У асобных законах – да прыкладу, “Аб міліцыі”, “Аб пракуратуры”, “Аб судовым ладзе і статусе судзьдзяў” – таксама ёсьць пералік супрацоўнікаў, якім могуць даць службовае жытло. Але журналістаў ні ў адным з дакумэнтаў няма, як няма і ў Законе аб друку і сродках масавай інфармацыі.

“Зараз людзі практычна не атрымліваюць дзяржаўнага жыльля – трэба будаваць за свае сродкі. А тут дзяржава выдае гэта жыльлё. Я ня ведаю, на якой падставе жыльлё супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі выдаецца. Будуць прывязваць яго да вызначанага месца працы. Можа, і настаўнікам трэба было б даваць. Але ці ёсьць на гэта рэсурсы? А вось для журналістаў Белтэлерадыёкампаніі знайшліся, аказваецца, такія рэсурсы”, – кажа кандыдат юрыдычных навук Валер Фадзееў.

Дарэчы, раней супрацоўнікі дзяржаўнага тэлебачаньня і радыё атрымлівалі льготныя крэдыты і самі будавалі жытло (па значна ніжэйшых коштах у параўнаньні са звычайнымі грамадзянамі).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках