28 верасня 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае сальда знеўшняга гандлю таварамі перавысіла 3,5 мільярды даляраў

5

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі, па дадзеных гандлёвага балансу за студзень—жнівень 2008 года, склала 3 млрд. 560,4 млн. даляраў.

Для параўнання, у студзені—жніўні 2007 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі было на ўзроўні 2 млрд. 465,4 млн. даляраў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД таксама склалася адмоўнае ў памеры 8 млрд. 487,2 млн. даляраў (за студзень—жнівень 2007 года — мінус 4 млрд. 531,8 млн. даляраў). Экспарт узрос на 50,8% і дасягнуў 10 млрд. 412,4 млн. даляраў, імпарт — на 65,3% (18 млрд. 899,6 млн.). Аб'ём знешняга гандлю за восем месяцаў склаў 29 млрд. 312 млн. даляраў (на 59,8% больш). У тым ліку знешнегандлёвы абарот з Расеяй павялічыўся на 56,9% да 24 млрд. 804,6 млн. даляраў. Экспарт вырас на 37,6% (7 млрд. 599,1 млн.), імпарт — на 67,3% (17 млрд. 205,5 млн. даляраў).

Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае ў памеры 9 млрд. 606,4 млн. даляраў. За гэты жа перыяд мінулага года — мінус 4 млрд. 763,9 млн. даляраў.

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 52,6% і склаў 21 млрд. 640,2 млн. даляраў. Экспарт узрос на 63,5% да 13 млрд. 283,5 млн., імпарт — на 37,9% (8 млрд. 356,7 млн. даляраў). Сальда склалася станоўчае ў памеры 4 млрд. 926,8 млн. даляраў, у тым ліку сальда з Германіяй — адмоўнае ў 1 млрд. 150,4 млн. даляраў. Экспарт павялічыўся ў 1,53 разу да 578,6 млн. даляраў, імпарт — на 24,2% і склаў 1 млрд. 729 млн. даляраў. Знешнегандлёвы абарот павялічыўся на 30,4% да 2 млрд. 307,6 млн. даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках