31 снежня 2024, aўторак, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на нафту апусціліся да гадавога мінімуму

4

Сусветныя кошты на нафту знізіліся на $4 падчас пятнічных таргоў і апусціліся да мінімальнай адзнакі ў гадавым вылічэнні з прычыны перасцярогаў змяншэння росту сусветнага попыту.

Сусветны попыт можа зменшыцца, калі крэдытны крызіс прывядзе да рэцэсіі сусветнай эканомікі.

Цяперашняя эканамічная нестабільнасць прымусіла Міжнароднае энергетычнае агенцтва (IEA) перагледзець свой прагноз росту попыту на "чорнае золата" у 2008 годзе, паводле якога ён апусціцца да ўзроўню 1993 года.

У чацвер Арганізацыя краінаў-экспарцёраў нафты (АПЕК) абвясціла аб правядзенні 18 лістапада экстранай нарады, на якой будзе абмяркоўвацца ўплыў глабальнага фінансавага крызісу на нафтавы рынак.

"Напэўна, АПЕК паспрабуе нейк ўтрымаць кошты вышэй за $80 за барэль. Але незалежна ад рашэнняў АПЕК нафта можа працягнуць падаць у кошце, таму што фінансавы крызіс не спыняецца лютаваць на сыравінных рынках", - сказаў трэйдар Hudson Capital Energy Джонатан Карнафел.

Да 14.07 МСК лістападаўскія ф'ючэрсы на амерыканскую лёгкую нафту патаннелі на $4,62 да $81,97 за барэль. Ф'ючэрсы на нафту гатунку Brent страцілі ў кошце $4,28 да $78,38 за барэль. З ліпеня, калі нафта каштавала рэкордныя $147,27 за барэль, яна ўжо патаннела больш чым на 40 адсоткаў.

Кастрычніцкія ф'ючэрсы на нафту маркі Urals знізіліся на $5,61 да $76,17 за барэль на тэрміновай секцыі РГС.

Разам з рынкамі сыравіны падаюць і фондавыя. Да 14.02 МСК індэкс пан'еўрапейскага індекса "блакітных фішак" FTSEurofirst 300 зваліўся на 7,83 адсоткі да 849,30 пунктаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках