23 лiстапада 2024, Субота, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэферэндум аб тэрмінах эксплуатацыі Ігналінскай АЭС не адбыўся

1

Рэферэндум у Літве па пытанні адтэрміноўкі закрыцця Ігналінскай АЭС, па папярэдніх дадзеных, не адбыўся, бо яўка склала каля 48%, паведамляе Галоўная выбарчая камісія (ГВК) рэспублікі.

Рэферэндум праводзіўся адначасова з першым турам парламенцкіх выбараў у мінулыя выходныя. Для таго, каб рэферэндум адбыўся, патрабаваўся ўдзел у галасаванні не меней чым 50% выбаршчыкаў, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у панядзелак раніцай на сайце (ГВК), перадае «Інтэрфакс».

Паміж тым пераважная большасць тых, хто ўдзельнічаў ў рэферэндуме - 89% - галасавалі за падаўжэнне эксплуатацыі станцыі.

Літва абавязалася перад ЕЗ спыніць Ігналінскую АЭС да канца 2009 года, але ў апошні час Вільня дамагаецца падаўжэння эксплуатацыі станцыі хоць бы да 2012 года або да таго часу, пакуль на базе Ігналінскай АЭС будзе пабудаваная новая АЭС.

Папярэднія вынікі першага тура выбараў і рэферэндуму абвесцяць на прэс-канферэнцыі апоўдні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках