24 снежня 2024, aўторак, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лібералізацыя» прыносіць плады: супраць фігуранта «працэсу 14-ці» заведзеная другая крымінальная справа

10
«Лібералізацыя» прыносіць плады: супраць фігуранта «працэсу 14-ці» заведзеная другая крымінальная справа

Супраць аднаго з фігурантаў «працэсу 14-ці», які атрымаў шырокую агалоску, Арцёма Дубскага заведзеная другая крымінальная справа.

Увесну гэтага года Дубскі і яшчэ 9 актывістаў апазіцыі былі прысуджаныя да двух гадоў абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў 10 і 21 студзеня, жорстка разагнаных уладамі. На гэты раз супраць Дубскага заведзеная крымінальная справа па арт. 415 УК РБ (Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Крымінальная справа была заведзеная за тры парушэнні парадку адбывання пакарання, якія нібыта мелі месца. Усе тры «парушэнні» адбыліся ў прамежку з 16 верасня да 1 кастрычніка і, паводле словаў Дубскага і яго родных, складаліся з наступнага:

«Парушэнне» першае: супрацоўнікі міліцыі, якія ажыццяўляюць нагляд, прыйшлі дадому да Дубскага, абвінавацілі яго ў тым, што ён п'яны, завезлі на медыцынскі агляд. Аналіз крыві паказаў, што Дубскі цвярозы, тым не менш, пратакол быў складзены.

«Парушэнне» другое: сястра Дубскага папрасіла супрацоўнікаў міліцыі, якія ажыццяўляюць нагляд і прыйшлі ў дом, разбуцца, калі яны аглядалі памяшканне. За гэта ў дачыненні да Дубскага быў складзены пратакол, у якім напісана, што Дубскі не пускаў іх у жытло.

«Парушэнне» трэцяе: Cупрацоўнікі міліцыі агледзелі заплечнік Дубскага, калі ён вяртаўся з працы. Праз некалькі дзён Дубскі даведаўся, што ў дачыненні да яго складзены пратакол нібыта за адмову прадэманстраваць змесціва заплечніка.

Як вынік, за тры «парушэнні» парадку адбывання пакарання супраць Арцёма Дубскага была заведзеная крымінальная справа. Даведаўшыся пра гэта, Дубскі выехаў з Беларусі ва Украіну і звярнуўся з просьбай аб атрыманні палітычнага прытулку. Сам Дубскі лічыць, што гэтыя правакацыі былі звязаныя з тым, што ён, не адмовіўся ад апазіцыйнай дзейнасці ў Асіповічах, дзе адбываў пакаранне.

"Калі нас судзілі ўвесну гэтага года, мы не мелі ніякіх ілюзіяў адносна беларускага правасуддзя, але пайшлі на суд таму што былі ўпэўненыя, што нас апраўдаюць пад ціскам беларускай грамадскасці і Еўропы. Нашыя надзеі не апраўдаліся, але ў турму патрапіў толькі Андрэй Кім. Я і яшчэ дзевяць чалавек апынуліся ў становішчы закладнікаў, якіх можна ў любы момант на любой падставе адправіць «на зону». Заявы Еўразвяза аб тым, што ў нас няма палітвязняў і крокі па прызнанні рэжыму – гэта проста здрада і крывадушнасць. Вядома, у такой сітуацыі ў беларускім судзе мне проста няма на што разлічваць, акрамя турэмнага тэрміна абсалютна ні за што. Таму я вырашыў з'ехаць з Беларусі," – распавёў Арцём Дубскі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках