24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятары цэлы дзень стаяць у чэргах за квіткамі на матч БАТЭ — «Зеніт» (Відэа)

16 кастрычніка ў 15.00 на менскім стадыёне "Дынама" пачаўся продаж квіткоў на матч чацвёртага тура Лігі чэмпіёнаў БАТЭ (Барысаў, Беларусь) — "Зеніт" (Санкт-Пецярбург, Расея).

"Касы адчыніліся ў 15 гадзінаў. Квіткі рэалізуюцца на дзесяць сектараў, у асноўным за варотамі", — паведамілі БелаПАН у турагентстве "АБФФ-путешествие". Частка квіткоў рэалізаваная па безнаяўным разліку ў адпаведнасці з пададзенымі заяўкамі. Паводле словаў прадстаўніка агенцтва, гэта тры-чатыры сектары. Астатняе адпраўленае на продаж у Барысаў.

Паводле інфармацыі прэс-аташэ БАТЭ Сяргея Дашкевіча, у Барысаве, дзе касы адчыніліся ў чацвер у 11 гадзін, усе квіткі (9 тыс.) прададзеныя.

Матч БАТЭ — "Зеніт" пройдзе 5 лістапада. Пачатак — у 21.45. Да гэтага каманды сустрэнуцца ў Санкт-Пецярбурзе 21 кастрычніка.

Нагадаем, што ўчора ўсімі беларускімі СМІ была растыражаваная інфармацыя аб тым, што 16 кастрычніка ў 11.00 у Менску пачынаецца продаж квіткоў на матч БАТЭ-«Зеніт». Аднак сёння тысячам людзей, якія прыйшлі да касаў стадыёна «Дынама», заявілі, што квіткі не прадаюцца.

Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 адзін з заўзятараў, ужо ў 8.30 каля касаў стадыёна «Дынама» стаялі не менш за 500 чалавек. Гадзіну таму чарга даходзіла амаль да трамвайных шляхоў з вуліцай Ульянаўскай.

А у 11.00 у касах з'явілася абвестка, што сёння квіткі прадаваць не будуць. Потым да людзей выйшаў прадстаўнік Федэрацыі футбола і сказаў, што «ніхто не абяцаў прадаваць квіткі сёння». «Людзі, якія займалі чаргу ўначы і адпрошваліся з працы на цэлы дзень былі вельмі абураныя. Потым да заўзятараў падагналі аўтобус з АМАПам. Ператварылі чаргу за квіткамі ў мітынг апазіцыі», -- паведаміў заўзятар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках