26 снежня 2024, Чацвер, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Сідарэвіч: «Амбасадар Германіі даносіць міф пра добрага цара і дрэнных баяр»

4

Так пракаментаваў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч сайту АФН словы амбасадара Германіі Гербхарда Вайса аб выніках «парламенцкіх выбараў», якія адбыліся ў Беларусі.

«Што было пажаданае зверху, не поўнасцю было зразумелае і рэалізаванае на месцах», - сказаў нямецкі дыпламат.

«Здаецца, разумны чалавек гэты амбасадар, і прадстаўляе радзіму Карла Маркса, Герберта Маркузэ, Юргена Хабермаса, а намагаецца данесці да сваіх суайчыннікаў, а заадно і да нас міф пра добрага цара і дрэнных баяр», - заявіў на гэта Анатоль Сідарэвіч.

На ягоную думку, выказванне Вайса можно палумачыць наступным чынам: «зверху (гэта значыць Лукашэнка, Ярмошына и г.д.) было пажадана, каб выбары прайшлі дэмакратычна, празрыста, а дзеячы «на месцах» не так зразумелі жаданні «вярхоў».

«Каго прымае за дуракоў нямецкі амбасадар?» - разважае Сідарэвіч. – «Нам навошта галовы дурыць?»

По ягоных словах, адказ на гэтае пытанне ляжыць на паверхні, і яго, ўласна, агучыў сам амбасадар Вайс.

«Кіраўніцтва Беларусі агучыла 3-гадовы план прыватызацыі, і ў гэтай сувязі назіраецца) рост цікавасці нямецкіх кампаній для інвеставання ў беларускую эканоміку», - сказаў нямецкі дыпламат.

«Берлін увесь час намагаецца спадабацца афіцыйнаму Менску, аб пашырыць нямецкую Wirtshaftsraum (эканамічную прастору). Дзеля гэтага ён гатовы прызнаць за прагрэс ужо тое, што ў гэты раз кандыдатаў у дэпутаты не мурыжылі, сябраў ініцыятыўных груп не кідалі напярэдадні выбараў у кутузкі, як гэта было ў 2006 годзе, а міжнародных назіральнікаў, як гэта было ў 2004 годзе з немкай Утай Цапф, не выстаўлялі з выбарчых участкаў», - лічыць беларускі палітык.

«Памятаецца, тады Ута Цапф, якая год пяць запар ездзіла ў Беларусь, раптам нешта ўбачыла і закрычала перад мікрафонамі “Diktatur!!!”, - нагадаў Сідарэвіч.

Ён упэўнены, нешта, што ўбачылаУта Цапф, ва ўпор не хоча бачыць амбасадар Вайс.

«У мяне ёсць ідэя: падаць заяўку на правядзенне пікета каля нямецкай амбасады ў Менску пад лозунгам: «Амбасадар Вайс, працярыце вочы!», - заключыў Анатоль Сідарэвіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках