26 снежня 2024, Чацвер, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада расчараваная «парламенцкімі выбарамі» ў Беларусі

1

Учора Міністэрства замежных справаў Канады выказала «глыбокую занепакоенасьць» тым, як Беларусь правяла «парлямэнцкія выбары» 28 верасьня.

Заява міністэрства грунтуецца на папярэдняй ацэнцы «выбараў», зробленай назіральнікамі АБСЭ.

«Высновы назіральнікаў асабліва расчароўваюць на тле некаторых азнакаў дэмакратызацыі ў перадвыбарчы перыяд, якія ўключалі вызваленьне палітычных вязьняў і дробныя паляпшэньні выбарчага працэсу», — гаворыцца ў заяве канадзкага МЗС.

У Беларусі 28 верасня прайшлі «парламенцкія выбары». У іх удзельнічалі 264 кандыдаты па 110 выбарчых акругах. У ліку кандыдатаў былі каля 100 прадстаўнікоў апазіцыі, але ніхто з іх не трапіў у «палату прадстаўнікоў».

Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не прызнала «парламенцкія выбары» у Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі. Назіральнікамі АБСЕ адзначаныя «дрэнны і нездавальняючы» працэс падліку галасоў у 50% выпадкаў. 40% назіральнікаў казалі, што ў іх не было магчымасці ў поўнай меры ацаніць працэс падліку галасоў. Назіральнікамі АБСЕ зафіксаваныя выпадкі фальсіфікацыяў. «Выбары» не адпавядалі стандартам АБСЕ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках