23 лiстапада 2024, Субота, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» павялічыў кошт газу для Малдовы да 278,7 даляраў

2

«Газпром» павялічыў кошт газу для Малдовы з кастрычніка на 10% да 278,71 даляраў за 1 тысячу кубаметраў. Аб гэтым паведаміла сёння нацыянальнае агенцтва па рэгуляванні ў энергетыцы (НАРЭ) Малдовы.

Як адзначаюць ва ўрадзе, на канечных спажыўцах падвышэнне пакуль не адаб'ецца. З-за падзення курсу даляра, валюты, у якой робяцца разлікі па імпарце прыроднага газу, урад можа не падвышаць дзейсныя тарыфы да чэрвеня наступнага года, перадае ПРАЙМ-ТАС.

У 2006 годзе "Газпром" і "Малдова-газ" дамовіліся аб паступовым падвышэнні кошту на газ для Малдовы да сярэднееўрапейскага ўзроўня да 2011 года. Кошт на газ для Малдовы разлічваецца на аснове формулы, абгаворанай доўгатэрміновым кантрактам з "Газпромам", якая прадугледжвае штоквартальны перагляд коштаў.

Паводле дадзеных НАРЭ, запазычанасць за газ спажыўцоў Малдовы, уключаючы пені, складае каля 1,4 млрд дал. Вялікую частку гэтай сумы - прыкладна 1,2 млрд дал. - складае прыднястроўская частка пазыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках