27 верасня 2024, Пятніца, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія серыялы на БТ будуць агучваць па-расейску беларускія акторы

4

Героі амерыканскіх серыялаў будуць размаўляць галасамі беларускіх актораў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі Першага канала Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Капенкін.

Першым такім досведам стала агучванне беларускімі акторамі серыяла "Доктар Хаўс" аб геніяльным лекары-дыягносце, дэманстрацыя якога пачалася 20 кастрычніка на Першым канале. Герояў папулярнай медыцынскай драмы агучылі Георгій Маляўскі, Святлана Цімохіна, Наталля Качаткова і іншыя артысты.

Плануецца, што і ў будучыні замежныя серыялы, якія будуць дэманстравацца на каналах Белтэлерадыёкампаніі, будуць агучвацца акторамі айчыннага тэатра і кіно. Гэта не будзе адбывацца стала, але такі досвед стане нормай, адзначыў Аляксандр Капенкін.

Першы канал таксама пачынае прэм'ерны паказ містычнай драмы "Героі" (ЗША, 2006-2008). Гэта культавы амерыканскі серыял, які заваяваў прыхільнікаў па ўсім свеце. Пілотную серыю яго паглядзелі больш за 14 млн. гледачоў. Героі фільма - звычайныя людзі, што маюць адвагу адкрыць у сабе незвычайныя здольнасці і скарыстацца імі.

Акрамя таго, Белтэлерадыёкампанія плануе паказаць працяг серыялаў "Часткі цела" і "Адчайныя хатнія гаспадыні".

Перакладаць замежныя серыялы на беларускую мову Беларускае тэлебачанне не плануе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках