28 снежня 2024, Субота, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі партнёр «Беларусбанка» разарыўся

4

Чарговай ахвярай сусветнага фінансавага крызісу стаў адзін з найбуйнейшых у Нямеччыне Bayerische Landesbank (BayernLB), які шчыльна з 2006 года працуе з беларускімі банкамі, асабліва з лідэрам банкаўскага рынка ААТ "ААБ "Беларусбанк".

Як паведамляе «Ежедневник» са спасылкай на нямецкае выданне Sueddeutsche Zeitung, за час крызісу нямецкі банк быў вымушаны спісаць 4 млрд еўра ўкладанняў.

Зараз BayernLB разлічвае на ўліванне 5 млрд еўра ў свой капітал з сумы, якую ўрад Ангелы Меркель паабяцаў накіраваць на падтрымку банкаўскай сістэмы краіны. Нагадаем, гэта - 500 млрд еўра, у тым ліку 400 млрд - у выглядзе гарантыяў, 80 млрд - на рэкапіталізацыю і 20 млрд еўра - у рэзервы на выпадак стратаў. Не выключаецца магчымасць зліцця банка з канкурэнтамі.

BayernLB у Беларусі выступаў у якасці пасярэдніка-суарганізатара і непасрэднага ўдзельніка ўсіх пяці сіндіцыраваных пазыкаў для ААТ "ААБ "Беларусбанк". Агулам за сакавік 2006 - чэрвень 2008 года ім было арганізавана запазычанняў для галоўнага беларускага банка на суму 301 млн даляраў. У верасні бягучага года было абвешчана аб пачатку падпіскі яшчэ на 50 млн даляраў для “Беларусбанка”, і BayernLB ізноў увайшоў у пул арганізатараў пазыкі.

Крыху раней, у красавіку 2008 года, ён разам з партугальскім Banco Finantia, швейцарскім Credit Suisse і галандскім Fortis пачаў збіраць 40 млн даляраў для іншага беларускага буйнага пазычальніка - ААТ "БПБ-Банк". Акрамя таго, BayernLB у 2007 годзе арганізаваў прыцягненне сродкаў для крэдытавання "Белінвестбанка" (41 млн даляраў) і "Белгазпрамбанка" (35 млн даляраў).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках