24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАЖ: Ніякі дыялог немагчымы без забеспячэння свабоды слова ў краіне

2

Ніякі сапраўдны дыялог ні ўнутры Беларусі, ні на міжнародным узроўні немагчымы без забеспячэння свабоды выказвання ў краіне. Аб гэтым кажацца ў заяве грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", распаўсюджаным 22 кастрычніка.

БАЖ адзначае, што ўлады працягваюць палітыку кантролю інфармацыйнай прасторы і па-ранейшаму трымаюць манаполію на большасць грамадска-палітычных друкаваных і электронных СМІ, а таксама на сістэму друку і распаўсюду. "Дзяржаўныя СМІ згубілі свой грамадскі характар і ператварыліся ў інструмант прапаганды адной палітычнай групіроўкі, пры гэтым атрымліваюць фінансаванне з боку дзяржаўнага і мясцовага бюджэтаў, памеры якога штогод узрастаюць", — кажацца ў заяве.

На думку БАЖ, крытэрамі паляпшэння сітуацыі ў галіне свабоды слова з'яўляецца выкананне трох умоваў. Першая з іх — забеспячэнне роўных эканамічных умоваў для СМІ розных формаў уласнасці (ліквідацыя забароны на распаўсюд недзяржаўнай прэсы праз сістэму "Саюздрука" і вяртанне недзяржаўных газетаў у падпісныя каталогі "Белпошты"); вяртанне газетаў "Народная воля", "Таварыш" і "Віцебскі кур'ер-М" у беларускія друкарні.

Другое — забеспячэнне рэальнага доступу да інфармацыі. Гэта, у прыватнасці, адмена артыкулаў закона "Аб дзяржаўнай службе", а таксама палажэнняў ведамасных актаў, якія абмяжоўваюць журналістаў у праве на доступ да інфармацыі аб дзейнасці органаў улады; гарантаванне свабоды акрэдытацыі карэспандэнтаў і адкрыцця афіцыйных прадстаўніцтваў замежных СМІ у Беларусі; увядзенне заявачнага прынцыпу акрэдытацыі; недапушчэнне выпадкаў адмовы дзяржаўных чыноўнікаў даваць інфармацыю журналістам.

Трэцяе — прывядзенне беларускага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі прававымі нормамі (закона "Аб сродках масавай інфармацыі" і практыкі ўжывання закона "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму"; адмена ці мараторый на ўжыванне пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за паклёп ці абразу прэзідэнта і прадстаўніка ўлады, дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў).

Як лічаць у БАЖ, гэтыя крокі будуць спрыяць паляпшэнню сітуацыі са свабодай выказвання і развіцця незалежных медыяў у Беларусі, што з'яўляецца неабходнай умовай развіцця дэмакратычнай краіны і забеспячэння паўнавартаснага дыялогу паміж Беларуссю і Еўропай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках