30 красавiка 2024, aўторак, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забараняе ўвоз прадукцыі 20 беларускіх прадпрыемстваў

6

Расея з 1 лістапада 2008 года забараняе ўвоз у краіну малочнай прадукцыі і мяса птушкі з 20 беларускіх прадпрыемстваў.

"Рассельгаснагляд прыняў рашэнне з 1 лістапада 2008 года са спісу беларускіх прадпрыемстваў па вытворчасці прадукцыі жывёльнага паходжання, маючых права пастаўкі сваёй прадукцыі ў Расею, выключыць 20 прадпрыемстваў", — гаворыцца ў прэс-рэлізе рассельгаснагляда.

Такое рашэнне прынятае з-за таго, што "беларускі бок пры апошняй праверцы не правёў аўдыт 35 прадпрыемстваў, праінспектаваных спецыялістамі Рассельгаснагляда ў жніўні 2008 года".

Як перадае РИА Новости, гэтыя прадпрыемствы атрымалі тады права на пастаўку сваёй прадукцыю ў РФ пад гарантыі дзяржаўнай ветэрынарнай службы Беларусі выканання імі расейскіх ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў.

Акрамя таго, забарона звязаная з тым, што "спецыялістамі Рассельгаснагляда былі выяўленыя сістэмныя недахопы ў прынятай у Беларусі сістэме кантролю харчовай прадукцыі".

Забарона распаўсюджваецца на ААТ "Маладзечанскі гармалзавод", ААТ "Смалявіцкі малочны завод", ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод", ААТ "Сенненскі завод СОМ", КУП "Веткаўскі малочны завод", СТАА "Белсыр", ТАА "Мілкімпарт-Айс", ААТ "Гарэцкі масларобна-сыраробны завод", ААТ "Слаўгарадскі масларобна-сыраробны завод", ААТ "Мсціслаўскі масларобна-сыраробны завод", ААТ "Чавускі масларобна-сыраробны завод", ААТ "Шклоўскі масларобны завод", ААТ "Пружанскі малочны камбінат", СААТ "Ляхавіцкі малочны завод", ААТ "Шчучынскі масласырзавод", ААТ "Вілейскі гармалзавод", ААТ "Нарачанскі масласырзавод", ААТ "Асіповіцкі малочны камбінат", ААТ "Лідскі малочнакансервны камбінат" і ААТ "Кобрынская птушкафабрыка".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках