30 красавiка 2024, aўторак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч прапанаваў падвысіць плату за расейскі Чарнаморскі флот

4

Лідэр украінскай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч заявіў аб неабходнасці падвысіць плату за знаходжанне Чарнаморскага флота РФ на тэрыторыі Ўкраіны.

Як паведамляе РИА Новости, з падобнай заявай Януковіч выступіў упершыню.

Раней Януковіч крытыкаваў палітычных апанентаў за пагаршэнне адносін з Масквой, але зараз сказаў, што кошт арэнды трэба падвышаць, таму што "такіх коштаў цяпер ужо няма".

Прапановы аб падвышэнні платы гучалі на Ўкраіне неаднаразова, у прыватнасці, з боку прэзідэнта Віктара Юшчанкі. У цяперашні час Расея штогод плаціць за базаванне свайго флота ў Крыму каля 100 мільёнаў даляраў. У Маскве лічаць, што падставаў для падвышэння платы няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках