30 красавiка 2024, aўторак, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаўскай калоніі забіты асуджаны

Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах адбываючага пакаранне ў выпраўленчай калоніі N14 у Барысаве за забойства асуджанага.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс" у праваахоўных органах.

"У адносінах раней асуджанага за згвалтаванне пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу за забойства іншага асуджанага на тэрыторыі ІЧ N14 у Барысаве", - паведамілі ў праваахоўных органах.

"Па папярэдняй інфармацыі асуджаны па арт. 166 "Згвалтаванне" Крымінальнага кодэкса на 8,5 год грамадзянін Беларусі 1984 года нараджэння падчас сваркі, узніклай на тэрыторыі прамысловай зоны ВК, здзейсніў 2 удары малатком і 3 удары металічным дубцом па галаве іншаму асуджанаму", - паведамілі суразмоўцы агенцтва.

"Асуджаны на 4,5 гады за рабаванне і прычыненне цяжкага целавага пашкоджання жыхар Беларусі 1976 года нараджэння сканаў на месцы", - удакладнілі ў праваахоўных органах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках