30 красавiка 2024, aўторак, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паніка ў Мінсельгасхарчы Беларусі

11

Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі ў паніцы: ўвоз малочнай прадукцыі і мяса птушкі з 20 беларускіх прадпрыемстваў у Расею забаронены.

“Усе панікуюць! Усе! Вы ж цудоўна разумееце, што сёньня прадпрыемствы, якія арыентаваныя на экспарт сваёй прадукцыі, вядома, будуць панікаваць”, - сказаў у інтэрв’ю “Радыё Свабода” адзін з кіраўнікоў галоўнага упраўленьня вэтэрынарыі Дзяржаўнай інспэкцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Віктар Аладко.

Здаецца, рашэньне Рассельгаснаглядудля беларускага боку было неспадзяваным.

“Мы яшчэ самі не пасьпелі папрацаваць над гэтай інфармацыяй. Наша міністэрства ёй толкам яшчэ не валодае. А журналісты ўжо, як мухі, з усіх бакоў абляпілі...”, - заяўляе чыноўнік.

Між тым Расейскае інфармацыйнае агенцтва канстатуе, што “беларускі бок пры апошняй праверцы не правёў аўдыт 35 прадпрыемстваў, праінспэктаваных спэцыялістамі Рассельгаснагляду ў жніўні 2008 году”.

Таму Расея з 1 лістапада 2008 году забараняе ўвоз у краіну малочнай прадукцыі і мяса птушкі з 20 беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэтае рашэньне паведамляе сёньня прэс-рэліз Расейскага сельскагаспадарчага нагляду.

Забарона распаўсюджваецца на:

ААТ “Маладэчанскі гармалзавод”

ААТ “Смалявіцкі малочны завод”

ААТ “Верхнядзьвінскі масласырзавод”

ААТ “Сеньненскі завод САМ”

КУП “Веткаўскі малочны завод”

СААТ “Белсыр”

ІААТ “Мілкімпарт-Айс”

ААТ “Горацкі масларобчы-сыраробчы завод”

ААТ “Слаўгарадзкі масларобчы-сыраробчы завод”

ААТ “Мсьціслаўскі масларобчы-сыраробчы завод”

ААТ “Чавускі масларобчы-сыраробчы завод”

ААТ “Шклоўскі масларобчы завод”

ААТ “Пружанскі малочны завод”

СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”

ААТ “Шчучынскі масласырзавод”

ААТ “Вілейскі гармалзавод”

ААТ “Нарачанскі масласырзавод”

ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат”

ААТ “Лідзкі малочнакансэрвавы камбінат

ААТ “Кобрынская птушкафабрыка”.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках