28 снежня 2024, Субота, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент прызнаў галадамор ва Украіне злачынствам супраць чалавецтва

3

Еўрапарламент прызнаў украінскі галадамор 1932-33 гадоў злачынствам супраць чалавецтва і выказаў спачуванне народу Украіны.

Аб гэтым гаворыцца ў рэзалюцыі, ухваленай дэпутатамі на паседжанні ў Страсбурзе.

Дакумент складаецца з двух пунктаў. У першым галадамор прызнаны жудасным злачынствам супраць украінскага народа і супраць чалавецтва, строга асуджаюцца такія дзеянні, у прыватнасці супраць украінскага сялянства, якія суправаджаліся масавым знішчэннем людзей і парушэннем правоў і свабодаў. Парламентары выказваюць сімпатыю ўкраінскаму народу, які перажыў трагедыю, а таксама павагу тым, хто памёр у выніку штучнага голаду 1932-1933 гадоў.

У дакуменце ўтрымліваецца заклік да краінаў былога СССР адкрыць архівы аб галадаморы для правядзення даследаванняў адносна арганізацыі гэтай трагедыі.

У другім пункце рэзалюцыі прапаноўваецца даручыць прэзідэнту Еўрапарламента пераслаць тэкст рэзалюцыі ў Раду ЕЗ, Еўракамісію, урад і парламент Украіны, а таксама генеральнаму сакратару ААН, кіраўнікам АБСЕ і Рады Еўропы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках