30 красавiка 2024, aўторак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсмэнаў саджаюць у турму за будаўніцтва аэрапорта і бібліятэкі

22

У дачыненні да аднаго высокага чыноўніка і двух бізнэсмэнаў узбуджаныя справы, звязаныя з Нацыянальным аэрапортам і Нацыянальнай бібліятэкай. Ужо прададзеная іх маёмасць на суму каля 200 тысячаў еўра, канфіскаваныя некалькі зямельных участкаў, аўтамабілі.

Уладзімір Глушкоў (начальнік філіяла ўпраўлення №6 РУП «Рамонтна-будаўнічы трэст Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі»), Аляксандр Юрчанка (фінансавы дырэктар ЗППТУП «Кампазітныя алюмініевыя панэлі») і яго жонка Валерыя Кошалева (дырэктар ТДА «Эватрэйт») прычынілі ўрон дзяржаве на 2,2 млрд. рублёў, паведамляе «КП в Беларуси».

Па справе, звязанай з Нацыянальным аэрапортам, Менгарсуд 25 красавіка прызнаў Глушкова вінаватым у злоўжываннях службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненых з-за асабістай зацікаўленасці, якія пацягнулі прычыненне цяжкіх наступстваў. На падставе часткі 3 артыкула 124 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Юрчанка і Кошалева прызнаныя вінаватымі ў махлярстве, здзейсненым групай асобаў у асабліва буйным памеры. Ім прызначанае пакаранне ў выглядзе 7 і 5 гадоў адпаведна з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі. У кошт пакрыцця ўрону была прададзеная іх маёмасць на суму каля 200 тыс. еўра, канфіскаваныя некалькі зямельных участкаў з уласнасцю, якая на іх размешчаная, дарагое вытворчае абсталяванне і аўтамабілі.

Справа, звязаная з Нацыянальнай бібліятэкай, зараз разглядаецца.

Нагадаем, што ў 2004 годзе пад эгідай замежнай фірмы Аляксандр Юрчанка стварыў прадпрыемства «Кампазітныя алюмініевыя панэлі». Прадпрыемства было зарэгістраванае на тэрыторыі СЭЗ «Менск», што дазваляла не выплачваць мытныя пошліны пры ўвозе кампанентаў і матэрыялаў.

Панэлі тут вырабляліся з парушэннем дзейсных будаўнічых нормаў і правілаў, без узгаднення і праверкі на адпаведнасць рэспубліканскім стандартам. Каб прадаваць гэтыя панэлі, Юрчанка стварыў «Эватрэйт» і прызначыў дырэктарам сваю жонку.

У сваю чаргу Глушкаў (калі праводзіўся тэндэр, каму даверыць рэканструкцыю ў Нацыянальным аэрапорце Менск) прапанаваў выкарыстаць пры абліцоўванні фасада аэрапорта амерыканскія панэлі. Права ўвозіць іх атрымала «Эватрэйт». Праўда, увозіць яно нічога не стала, а прадавала няякасныя беларускія панэлі.

Аналагічная схема выкарыстоўвалася і пры пастаўцы панэляў для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Толькі панэлі зараз былі «расейскімі».

- Па гэтым эпізодзе крымінальная справа ў цяперашні час разглядаецца ў Менскам абласным судзе, - цытуе БелТА намесніка начальніка аддзела КДБ Беларусі Андрэя Мыцько.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках