24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты ПАРЕ заклікаюць беларускія ўлады адпускаць дзяцей за мяжу

1

Дэпутат парламента Нідэрландаў ад Хрысціянскай дэмакратычнай партыі (CDA), чалец Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Пітэр Омтзігт праводзіць кампанію за аднаўленне паездак беларускіх дзяцей у краіны Заходняй Еўропы.

Як паведаміў нідэрландскі палітык БелаПАН, 18 дэпутатаў ПАРЕ з 12 краінаў ужо паставілі свае подпісы пад яго праектам рэзалюцыі аб звароце да ўладаў Беларусі з просьбай аднавіць праграмы аздараўлення.

У дакуменце адзначаецца, што кожны год беларускія дзеці, пацярпелыя ў выніку аварыі на ЧАЭС, прыязджалі паправіць сваё фізічнае і душэўнае здароўе ў шэраг краінаў ЕЗ, уключаючы Бельгію, Нямеччыну, Вялікабрытанію, Гішпанію, Ірландыю і Нідэрланды. Аднак пасля інцыдэнту з непаўнагадовай беларускай Таццянай Казырай, якая выехала для аздараўлення ў ЗША і вырашыла застацца там, "праграмы былі цалкам спыненыя".

"Відавочна, што інтэрасы дзяцей павінны выконвацца. Перш за ўсё, неабходна гарантаваць павагу да фундаментальных правоў дзяцей, у прыватнасці на здароўе", — заклікаюць дэпутаты ПАРЕ, якія падпісаліся пад праектам.

П.Омтзігт таксама накіраваў зварот у МЗС Нідэрландаў з заклікам абмеркаваць пытанне аздараўлення беларускіх дзяцей з амбасадай Беларусі ў гэтай краіне. Акрамя таго, ён праводзіць кампанію сярод калегаў у ПАРЕ, каб падобныя запыты яны накіравалі ва ўрады сваіх краінаў.

13 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка ўнёс змены і дапаўненні ва ўказ "Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей за мяжой, якое ажыццяўляецца на аснове замежнай бязвыплатнай дапамогі". Паводле дакумента, беларускія арганізацыі змогуць накіроўваць дзяцей на аздараўленне толькі ў тыя замежныя дзяржавы, з якімі рэспубліка заключыла міжнародныя дамовы, якія прадугледжваюць дзяржаўныя гарантыі бяспечнага знаходжання дзяцей на аздараўленні ў гэтай краіне і іх своечасовае вяртанне дадому.

Да заключэння такіх міжнародных дамоваў у ранейшым парадку на аздараўленне за мяжу будуць накіроўвацца дзеці толькі ў складзе спецыяльна арганізаваных групаў. Такія групы фарміруюцца з дзяцей, якія маюць падцверджаныя адпаведнымі дакументамі медыцынскія супрацьпаказанні для накіравання на аздараўленне за мяжу ў складзе агульных арганізаваных групаў.

Усталяваныя таксама абмежаванні па ўзросце дзіцяці і колькасці выездаў яго ў адну краіну. Так, на аздараўленне за мяжу змогуць выязджаць дзеці да 14 гадоў і не больш за тры разы ў адну і тую ж замежную дзяржаву. Выключэнне складае выезд у тыя замежныя дзяржавы, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дамовы да 1 кастрычніка 2008 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках