7 лiстапада 2024, Чацвер, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына лічыць «добрай ідэяй» сумяшчэнне мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў

11

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына лічыць добрай ідэяй сумяшчэнне тэрмінаў правядзення мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў, але адзначае неадназначнае стаўленне да гэтага пытання ў беларускім грамадстве.

"Было бы добра сумясціць мясцовыя і прэзідэнцкія выбары (павінны прайсці ў 2011 годзе), але ў грамадстве неадназначнае стаўленне", - заявіла Л.Ярмошына журналістам у Менску.

Кіраўнічка ЦВК падкрэсліла, што мэтазгодней разгледзець гэтае пытанне праз два гады, перадае «Интерфакс».

Разважаючы аб "развядзенні" тэрмінаў выбараў, Л.Ярмошына адзначыла: "Думаю, што хутчэй будзе зрушвацца дата мясцовых выбараў, а правядзенне прэзідэнцкіх пройдзе ў канстытуцыйныя тэрміны, як асноўная палітычная кампанія, якая прыкоўвае ўвагу грамадскасці".

Кажучы аб перспектывах прапарцыйнай выбарчай сістэмы ў Беларусі, кіраўнічка Цэнтравыбаркаму падкрэсліла, што "пакуль не будзе адменены інстытут адклікання кандыдата, будзе мажарытарная сістэма". Яна дадала, што змена выбарчай сістэмы ў Беларусі патрабуе ўнясення зменаў у Канстытуцыю. Пры гэтым Л.Ярмошына дадала, што для гэтых зменаў не патрабуецца правядзення рэферэндуму. "Гэта можа быць змененае і парламенцкай большасцю", - патлумачыла кіраўнічка ЦВК.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках