26 снежня 2024, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На два тыдні спыняе працу МАЗ? (абноўлена)

14

Пра гэта ў прыватных гутарках кажуць супрацоўнікі Менскага аўтамабільнага заводу.

Яны зьвязваюць гэта з наступствамі эканамічнага крызысу, што дакаціўся да Беларусі, паведамляе «Наша Ніва».

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, раней беларускія СМІ перадавалі, што Менскі трактарны завод можа ў хуткім часе перайсці на 4-дзённы працоўны тыдзень.

У прэс‑службе Менскага аўтамабільнага заводу абвяргаюць чуткі, кажуць, што прадпрыемства «пакуль працуе ў звычайным рэжыме».

Аднак начальнік упраўлення продажу грузавой тэхнікі завода Сяргей Захарэвіч у размове з "Еўрарадыё" адзначыў, што цяжкасці ў МАЗа сапраўды ёсць:

“Цяжкасці ёсць, але завод працуе. Пакуль усё нармальна. Працуем 5 дзён на тыдзень. Безумоўна, ёсць цяжкасці. Машыны кепска прадаюцца. Мы тут паясы зацягваем. Магчыма, будуць нейкія рашэнні. Мы пра іх паведамім. Трэба ж рабіць усё досыць сур’ёзна і прадумана”.

Варта нагадаць, што праз крызіс прыпынялі сваю працу ГАЗ і КАМАЗ у Расеі.

Апошнія тыдні ў беларускай гаспадарцы таксама нарастаюць крызісныя зьявы, найперш у фінансавай сфэры. Гэта адбываецца на фоне сусьветнага фінансавага крызісу.

Беларусь зьвярнулася да Масквы і МВФ з просьбаю пра крэдыты, кожны гіганцкім памерам 2 млрд даляраў. Разам гэта роўна агульнаму памеру золатавалютных запасаў нашай краіны, якія скараціліся на 10% за адзін верасень месяц.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках