24 снежня 2024, aўторак, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны і змешчаны ў СІЗА удзельнік «Працэсу 14-ці»

12
Арыштаваны і змешчаны ў СІЗА удзельнік «Працэсу 14-ці»

Сёння ў Менску быў узяты пад варту і змешчаны ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага апошні з удзельнікаў «Працэсу 14-ці», актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка.

Падчас судовых працэсаў астатніх актывістаў апазіцыі, абвінавачваных у арганізацыі і актыўным удзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 года, Аляксандр Баразенка знаходзіўся на навучанні ў Польшчы. Як заявіў сайту jeans-by.com сам малады чалавек, яму не прыходзілі ні позвы, ні паведамленні аб абвінавачванні, і аб далучанасці да гэтай крымінальнай справы ён даведаўся з інтэрнэту і ад сяброў.

Сёння Аляксандр Баразенка і адвакат Павал Сапелка накіраваліся ў Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама да следчага па гэтым працэсе Міхалькевіча П.В. Супрацоўнік міліцыі заявіў, што Баразенка ўхіляўся ад зьяўлення да следчага, за што 12 траўня 2008 года ў дачыненні да яго была прынятая пастанова аб узяцці пад варту і ён быў абвешчаны ў вышук. У сувязі з гэтым сёння Баразенка затрымалі і адправілі ў следчы ізалятар на вул. Валадарскага ў Менску да змянення меры стрымання ці да разгляду справы судом.

«Хадайніцтва аб змяненні меры стрымання Баразенкі будзе накіраванае мной у пракуратуру. Паглядзім, што адкажа пракурор. Лічу, што няма падставаў для знаходжання актывіста пад вартай», -- заявіў адвакат Павал Сапелка ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Нагадаем, што за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў 10 актывістаў апазіцыі -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышов, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да паўтарох гадоў абмежавання волі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках