23 лiстапада 2024, Субота, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: «Мы яшчэ пазмагаемся за вяртанне ільгот»

1

Беларускі прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) мае намер працягваць змаганне за вяртанне ільгот на праезд для малазабяспечаных катэгорый грамадзян.

Менскі гарвыканкам у трэці раз забараніў правядзенне ў Менску ўстаноўчага сходу ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў, запланаванае на 25 кастрычніка. Аднак адыходзіць РЭП не намераны: пачынаецца збор подпісаў па выбарчых акругах з тым жа патрабаваннем – вярнуць ільготы на праезд.

- Настрой баявы, - сцвярджае старшыня прафсаюза Генадзь Фядыніч у інтэрв'ю www.camarade.biz. – Паколькі ўлады забаранілі нам правядзенне сходу ініцыятыўнай групы, 25 кастрычніка мы сабралі свой актыў з рэгіёнаў. І вырашылі: па выбарчых акругах пачаць збор подпісаў з патрабаваннем вярнуць ільготы на праезд. У тых акругах, дзе нам атрымаецца сабраць больш за 300 подпісаў (сабраўшы звыш 300 подпісаў, мы маем права патрабаваць ад «дэпутатаў» справаздачы), мы можам пачаць працэдуру адклікання «дэпутата», калі звароты выбаршчыкаў будуць ім ігнаравацца. Людзі наладжаныя рашуча. З рэгіёнаў да нас прыязджалі тыя, хто раней не ўваходзіў у незалежны прафсаюз, і пісалі заявы аб уступленні ў РЭП.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках