24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі «Працэса 14-ці» патрабуюць вызвалення Аляксандра Баразенкі

1

Учора падчас допыту ў следчым упраўленні мінскай міліцыі актывіст быў арыштаваны і змешчаны ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.

Сёння паплечнікі Аляксандра Баразенкі – маладзёны, што праходзілі абвінавачанымі і былі асуджаныя паводле гучнай крымінальнай справы да розных тэрмінаў папраўчых працаў, звярнуліся да следчага Паўла Міхалькевіча з хадайніцтвам аб змене затрыманаму Аляксандру Баразенку меры стрымання - з увязнення на падпіску аб нявыездзе.

- Хлопец паступіў вельмі шчыра і сумленна – сам адкрыта пайшоў да следчага і відаць не спадзяваўся, што супраць яго зараз будзе учынены такі подлы крок, – заявіў у інтэрв’ю “Радыё Рацыя” актывіст “Маладога Фронту” Уладзімір Сяргееў.

Уладзімір Сяргееў падкрэслівў неабходнасць прыняцця рашэння адносна меры стрымання Аляксандра Баразенкі менавіта ў першыя тры дні – па меркаванні маладзёна, як раз у гэты тэрмін магчыма яшчэ нейкім чынам змяніць сітуацыю адносна лёсу моладзевага актывіста.

Нагадаем, Аляксандар Баразенка ўчора ўвечары быў узяты пад варту ў сувязі з распачатай супраць яго крымінальнай справай паводле арганізацыі масавых пратэстаў беларускіх прадпрымальнікаў у студзені бягучага году. Адразу пасля затрымання моладзевы актывіст паводле рашэння вядучага справы баў накіраваны ў сталічны следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках