28 снежня 2024, Субота, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка абмяркоўвае з кітайцамі будаўніцтва АЭС

9

Сёння беларускі кіраўнік сустрэўся з кіраўніцтвам Кітайскай гуандунскай ядзернай энергетычнай карпарацыі «CGNPC».

"У свой час я даручыў ураду прапанаваць усім у свеце, хто займаецца будаўніцтвам АЭС, занесці свае прапановы. Наш урад звярнуўся да амерыканцаў, французаў, японцаў, кітайцаў, расейцаў з прапановай удзельнічаць у конкурсе, тэндэры. Я удзячны, што вы прыехалі сёння да нас са сваімі прапановамі", - заявіў Лукашэнка.

"Скажу прама і адкрыта: мы сапраўды правядзем гэты тэндэр. І, калі вашая карпарацыя прапануе лепшыя ўмовы па якасці і бяспецы па ўсіх сусветных стандартах, значыць, будаваць будзеце вы. Калі лепшую прапанову падасць іншая кампанія, значыць будаваць будзе яна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым прэзідэнт адзначыў: "Тое, што вы самі будуеце электрастанцыі, у вас ёсць досвед, вы супрацоўнічаеце з сусветнымі кампаніямі і 100-адсоткава можаце спраектаваць і пабудаваць станцыю - гэта дарагога каштуе".

А.Лукашэнка сказаў, што "гатовы абгаварыць усе нюансы вашых прапановаў". Пры гэтым ён падкрэсліў, што беларускі бок "будзе зыходзіць з прагматычных меркаванняў". У прыватнасці, Лукашэнка акцэнтаваў увагу на пытаннях бяспечнага эксплуатавання будучай АЭС. "Бо бяспека - гэта яшчэ і міжнародная адказнасць перад нашымі суседзямі і партнёрамі", - заявіў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках