2 лiстапада 2024, Субота, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі ўжо з'явіліся валютчыкі

12

Беларусам прыйдзецца абыйсці шмат абменных пунктаў, каб набыць валюту. Гэта праверыў карэспандэнт «Комсомольской правды в Беларуси».

У абменным пункце гомельскай гасцініцы «Турыст», дзе спыняюцца замежнікі, раней з валютай ніколі праблем не было. Але цяпер яны з'явіліся.

«Амерыканскай валюты няма! - засмуціла касір.

Каля цэнтральнага ўнівермага нават паставілі перасоўны абменны пункт. А непадалёк дзяжурыў… валютчык!

Як высвятлілася, ён займаўся перапродажам валюты да 2000 года, потым закінуў сваё рамяство. І вось зараз яно зноў спатрэбілася.

«У абменніку даляраў няма, ды і нідзе ў горадзе не знойдзеце. Магу прадаць па 2200», - упэўнена заявіў валютчык.

У наступным абменным пункце на шкле аб'ява - з украінскімі грыўнамі банк не працуе яшчэ з 20 кастрычніка. Суседні банк спыніў аперацыі з украінскай валютай на два дні раней. Як растлумачылі ў банку, пакуль не адновяцца таргі з грыўнай на біржы, прымаць і прадаваць яе не будуць.

«Праўда, што даляраў няма?» - з трывогай пытаецца ўсхваляваная жанчына ў касіра.

Тут да абменнага пункта падыходзіць мужчына і… здае 50 даляраў! Жанчына бяжыць да бліжэйшага банкамата, але яе апярэджваюць тыя, у каго наяўнасць на руках.

І усёткі ў адным абменным пункце даляры знайшліся - літаральна ў ста метрах ад валютчыка. Каля фабрыкі "Спартак" у аўторак іх можна было набыць па курсе 2160. Тута жа прымалі грыўны. Але па сто рублёў!

Праз паўгадзіны знайшоўся і той абменных пункт, дзе можна здаць украінскія грошы па нармальным курсе - 330 і 360 рублёў. А пры набыцці даляраў самым выгодным апынуўся паход у гомельскае прадстаўніцтва Нацбанка, дзе іх прадавалі па 2158 беларускіх рублёў.

А учора каля 11 раніцы ў абменным пункце ў буйной менскай краме даляраў не было.

«У нас яны танныя, напрыклад, сёння - усяго па 2155. Таму ў апошнія дні іх скупляюць на працягу 20 хвілін пасля адкрыцця», - распавяла працаўніца валютнага кіёска.

У той жа краме, але ў іншым кіёску, даляры былі, каштавалі 2160.

Некаторыя сталічныя абменныя пункты дзівілі роскідам коштаў. У адным, напрыклад, куплялі даляры ўсяго па 2115, а прадавалі па 2160.

«Даляры ў банкаў ёсць. Праблема толькі ў тым, што насельніцтва занадта актыўна іх скупляе, - сцвярджае прэс-сакратар Нацбанка Міхаіл Журавовіч.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках