26 снежня 2024, Чацвер, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Gazeta Wyborcza»: Канец «адлігі» ў Беларусі

3
«Gazeta Wyborcza»: Канец «адлігі» ў Беларусі

Перад «выбарамі» беларускія ўлады стваралі ўражаньне палітычнай адлігі й спынілі перасьлед апазыцыянэраў. Аднак ужо на наступны дзень Міністэрства ўнутраных справаў заявіла, што 28 верасьня пасьля закрыцьця выбарчых участкаў, апазыцыя «сур’ёзна парушыла правапарадак». Польская «Gazeta Wyborcza» зрабіла вынік – «адліга» ў Беларусі скончылася.

МУС заявіла, што сабраныя міліцыяй матэрыялы перадасьць у пракуратуру дзеля юрыдычнай ацэнкі дзейнасьці беларускай апазыцыі.

Фармулёўка «сур’ёзнае парушэньне правапарадку» азначае, што ўлада запалохвае апазыцыянэраў, якія вечарам мірна пратэставалі на вуліцах Менску супраць фальсыфікацыі выбараў. За гэта пагражае да шасьці гадоў турэмнага зьняволеньня – сказаў газэце Алег Воўчак, былы сьледчы пракуратуры.

Таксама Міністэрства юстыцыі запатрабавала ад апазыцыйных партый пісьмовых тлумачэньняў, чаму іх лідэры бралі ўдзел у нелегальным сходзе. Значыць улады зноў зьвярнулі сваю ўвагу на Аляксандра Мілінкевіча й Аляксандра Казуліна – заўважае «Gazeta Wyborcza». Лідэр БНФ Лявон Баршчэўскі пацьвердзіў, што сапраўды тэлефанавалі зь Мінюсту з такім пытаньнем, але ў адказ пачулі, што сябры БНФ маюць права пратэставаць супраць фальсыфікацыі выбараў.

Улада дае зразумець, што перадвыбарчая адліга скончылася й цяпер патрэбныя новыя палітзьняволеныя, каб мець магчымасьць надалей гандляваць з Эўропай – уважае Анатоль Лябедзька. У ацэнцы апазыцыянэраў, пасьля выезду зь Беларусі міжнародных назіральнікаў і журналістаў ізноў пачнуцца рэпрэсіі.

Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Ан-Мары Лізэн, якая кіравала місіяй назіральнікаў АБСЭ, беларускі прэзыдэнт запратэставаў супраць прызнаньня выбараў недэмакратычнымі й запатрабаваў, каб Захад адмяніў санкцыі, якімі «абразіў беларускі народ». Пры гэтым адзначыў, што Захад ня можа разьлічваць на пагаршэньне адносінаў Беларусі з Расеяй.

«Gazeta Wyborcza» зьмясьціла камэнтар расейскага публіцыста Леаніда Радзіхоўскага, у ацэнцы якога, канфлікт Аляксандра Лукашэнкі з Захадам будзе працягвацца й ня будзе адмены санкцыяў, таму што аслабленьне рэжыму Лукашэнкі вяло б да яго краху. Шмат ягоных праціўнікаў загінула бязь вестак ці было забітых, каб дазволіў ён дапусьціць да ўлады каго-колечы са сваіх апанэнтаў. Для Лукашэнкі ўлада – гэта жыцьцё.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках