25 снежня 2024, Серада, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалася пагалоўная дактыласкапія ўсіх мужчын

34

З усіх рэгіёнаў Беларусі да праваабаронцаў даходзіць інфармацыя, што праваахоўныя органы пад шыльдаю пошуку злачынцы, які зьдзейсьніў выбух у Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня, займаюцца пагалоўнай дактыласкапіяй мужчын.

Прычым супрацоўнікі міліцыі ўступілі ў хаўрус з мясцовымі ваенкаматамі і паставілі гэтую справу на канвеер.

Тэхналогія простая: мужчына атрымлівае позву ў ваенкамат нібыта для зьверкі дадзеных, а там яго чакае прадстаўнік раённага альбо гарадскога упраўленьня міліцыі і прапаноўвае здаць адбіткі пальцаў. Большасьць адразу пагаджаецца, паколькі людзі ня ведаюць аб тым, што маюць права адмовіцца ад гэтай зневажальнай працэдуры, паведамляюць “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

У апошні час даходзіць да абсурду. Адбіткі пальцаў пачалі браць у вяскоўцаў, як гэта адбываецца гэтымі днямі ў Дубровенскім раёне. А ў Воршы ў ваенкамаце нават утварыліся чэргі – такім чынам праваахоўныя органы спрабуюць адшукаць злачынцу.

Такія непапулярныя метады, калі тысячам беларусаў прапануць прайсці дактыласкапічную працэдуру, сведчаць толькі аб тым, што следства па справе вубуху ў Менску верагодна заходзіць у тупік.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках