24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы заклікаюць МВФ не выдаваць крэдыт Беларусі

5
Праваабаронцы заклікаюць МВФ не выдаваць крэдыт Беларусі

Праваабарончая арганізацыя «Фрыдам Хаўс» і адвакацкая фірма Patton Boggs звярнуліся ў Міжнародны валютны фонд з просьбай не выдаваць Беларусі рэзервны крэдыт.

Крэдыт просяць не выдаваць да таго часу, пакуль амерыканскі юрыст Эмануіл Зэльцэр знаходзіцца ў турме Камітэта дзяржбяспекі Беларусі.

Аб гэтым БелаПАН паведаміў адзін з адвакатаў фірмы Patton Boggs Джозэф Бранд, чыім кліентам з'яўляецца Э.Зэльцэр.

Па ягоных словах, аб дадзеным звароце ўжо апавешчаныя Міністэрства фінансаў і Дзярждэпартамент ЗША. Акрамя таго, паведаміў Д.Бранд, адпаведнае апавяшчэнне будзе накіраванае ў камітэт па замежных справах сената ЗША.

"Дамоўленасць МВФ не можа быць складзеная без ухвалення ўрада ЗША. Мы думаем, што няма ніякіх шанцаў на гэтую згоду, пакуль Эмануіл Зэльцэр застаецца ў турме", — сказаў Д.Бранд.

Як стала вядома БелаПАН, аналагічны зварот накіравала ў МВФ праваабарончая арганізацыя "Фрыдам Хаўс".

Нагадаем, 26 кастрычніка ў Менск для правядзення перамоваў з беларускімі ўладамі аб вылучэнні Беларусі рэзервнага крэдыту прыбылі прадстаўнікі МВФ. Місія фонду пад кіраўніцтвам сталага прадстаўніка МВФ у Расеі Невена Матэса будзе працаваць па 6 лістапада.

З просьбай вылучыць рэзервны крэдыт у 2 млрд. даляраў ЗША да МВФ на мінулым тыдні звярнуўся Нацыянальны банк Беларусі. У Нацбанку сцвярджаюць, што крэдыт неабходны для папаўнення золатавалютных рэзерваў.

Амерыканскі юрыст Эмануіл Зэльцэр і ягоны сакратар Уладлена Функ былі затрыманыя 12 сакавіка ў аэрапарту Менска. 11 жніўня за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Э.Зэльцэр быў прысуджаны да трох года пазбаўлення волі, У.Функ — да аднаго. Яны настойваюць на сваёй невінаватасці. Суд над імі праходзіў у закрытым рэжыме.

На 31 кастрычніка прызначаны разгляд Вярхоўным судом Беларусі касацыйнай скаргі па справе Э.Зэльцэра і Ў.Функ. Паседжанне Вярхоўнага суду было вызначанае на 26 верасня, аднак яго перанеслі, паколькі суду запатрабаваліся "дадатковыя дакументы".

Улады ЗША называюць належны медыцынскі дагляд за Э.Зэльцэрам адной з ключавых умваоў нармалізацыі амерыкана-беларускіх адносінаў і дамагаюцца ягонага вызвалення з меркаванняў гуманнасці, паколькі здароўе юрыста прыкметна пагоршылася ў зняволенні без прапісаных ягоным урачом прэпаратаў. Кіраўнік Хельсінскай камісіі ЗША звярнуўся да старшыні ПА АБСЕ з просьбай уключыцца ў працу па вызваленні амерыканскага грамадзяніна.

У жніўні амбасада ЗША падало прадаставіла беларускім уладам усе неабходныя лекі, аднак яны не былі перададзеныя Э.Зэльцэру.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках