24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр хутка зраўняецца з еўра?

1

Курс даляра імкліва расце, і не ва ўсіх абменных пунктах ён ёсць у наяўнасці. З'явіліся валютчыкі, якія прапаноўваюць дэфіцытныя даляры з-пад крысы. Ці зраўняецца даляр з еўра?

Сёння ў камерцыйных банках курс даляра дасягнуў 2165 беларускіх рублёў (па Нацбанку па-ранейшым 2116), хоць яшчэ зусім нядаўна быў усяго 2110. А еўра – ад 3380 і вышэй.

Ці будзе яшчэ расці даляр, растлумачыў у інтэрв'ю «Комсомольской правде в Беларуси» начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Беларусі Анатоль Драздоў.

«Усё будзе залежаць ад сітуацыі на сусветных рынках. Падчас крызісу ніхто не можа даць прагнозаў. Цяпер даляр расце, таму што амерыканская эканоміка лепш спраўляецца з наступствамі крызісу, чым еўрапейская. Там практычна першая фаза крызісу ўжо мінула: ён там пачаўся раней, і з улікам эфектыўнасці амерыканскай эканомікі інвестары выбіраюць менавіта даляр для ўкладанняў, паколькі давер да каштоўных папер падарваны ва ўсім свеце». - адказаў Драздоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках