Джонатан Мур: «Я спадзяюся, што амерыканская і аўстралійская акторкі сёння змогуць выляцець з Менска»
7- 6.10.2008, 12:11
Часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 інцыдэнт з амерыканскай акторкай і спявачкай Стэфані Пан і аўстралійскай акторкай Эстэр Мугамбі, якім учора было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь і якія дагэтуль утрымліваюцца ў менскім аэрапарту.
«Мы заўсёды раім усім амерыканскім грамадзянам атрымліваць беларускія візы ў ЗША. Амбасада Беларусі ёсць у Вашынгтоне, а ў Нью-Ёрку ёсць консульства. У пазбяганне праблем беларускія візы варта атрымліваць загадзя ў дыпламатычных прадстаўніцтвах. Я не думаю, што гэтая сітуацыя мае палітычны складнік. Гэта толькі пытанне візы. У аэрапарту можна атрымаць беларускую візу толькі грамадзянам краін, дзе няма амбасады Беларусі. Мы дасведчаныя аб сітуацыі з грамадзянкай ЗША Стэфані Пан. Я спадзяюся, што ўжо сёння амерыканская і аўстралійская акторкі змогуць выляцець з Менска», -- сказаў Джонатан Мур.