23 снежня 2024, панядзелак, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін: «Такія людзі, як Шэйман ды Паўлічэнка, нікуды не зьнікаюць»

6

Былы палітвязень Аляксандар Казулін мяркуе, што цяперашнюю адстаўку камандзіра спкцназа ўнутраных войскаў Дзмітрыя Паўлічэнкі “пакуль ня варта перабольшваць”.

Палітык не выключае, што Паўлічэнку зьнялі, толькі каб паслаць пэўныя сыгналы Захаду, “нібыта ў Беларусі адбываюцца станоўчыя зьмены”. “Такія людзі, як Шэйман ды Паўлічэнка, нікуды не зьнікаюць. Варта дачакацца таго, як яны зьявяцца на новых пасадах”, — мяркуе Аляксандар Казулін у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

З самім Зьмітром Паўлічэнкам пагаварыць не ўдаецца, бо ад кантактаў з журналістамі ён адмаўляецца.

Нагадаем, што Дзмітры Паўлічэнка разам з міністрам унутраных справаў Уладзімірам Навумавым, былым сакратаром Савета бяспекі Віктарам Шэйманам, экс-кіраўніком МУС Юрыем Сіваковым падазраецца міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. Яму забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.

У 2006 годзе Паўлючэнка асабіста зьбіваў кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, які спрабаваў прайсьці на так званы “Беларускі ўсенародны сход”.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках