28 снежня 2024, Субота, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце будзе разгледжаная рэзалюцыя па Беларусі

2

Сёння Еўрапейскі Парламент разгледзіць сітуацыю ў Беларусі і дасць адзнаку «парламенцкім выбарам», якія АБСЕ прызнала несвабоднымі і недэмакратычнымі

На паседжанне Еўрапарламента запрошаныя былы палітвязень Аляксандр Казулін, лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, ягоны намеснік Віктар Карняенка і старшыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец.

Еўрапейскі Парламент разгледзіць праект рэзалюцыі па пытанні адносінаў з Беларуссю. У сувязі з недэмакратычнасцю «парламенцкіх выбараў», якія прайшлі ў Беларусі, у праекце рэзалюцыі Еўрапарламента не гаворыцца аб адмене санкцый супраць беларускага рэжыма. Аб гэтым у інтэрв'ю «Польскаму радыё» паведаміў дэпутат Еўрапарламента, былы міністр абароны Польшчы і адзін з лідэраў «Салідарнасці» Януш Анышкевіч.

«У рэзалюцыі змяшчаецца прапанова не адмяняць санкцыі супраць уладаў Беларусі і не ўспрымаць «выбары» як малаважную падзею. Мы не хочам праводзіць палітыку ў стылі «нічога не адбылося» і працягваць адносіны з Беларуссю. Нельга закрываць вочы на тое, што робіць Лукашэнка. Калі б мы цяпер закрылі вочы на тое, як прайшлі «парламенцкія выбары», гэта быў бы дрэнны крок з боку Еўропы», -- паведаміў Януш Анышкевіч.

У Беларусі 28 верасня адбыліся «парламенцкія выбары». У іх удзельнічалі 263 кандыдаты па 110 выбарчых акругах. Сярод кандыдатаў былі каля 100 прадстаўнікоў апазіцыі, але ніхто з іх не прайшоў у «палату прадстаўнікоў».

Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не прызнала «парламенцкія выбары» у Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі. Назіральнікамі АБСЕ адзначаны «дрэнны і незадавальняючы» працэс падліку галасоў у 50% выпадкаў. 40% назіральнікаў казалі, што ў іх не было магчымасці ў поўнай меры ацаніць працэс падліку галасоў. Назіральнікамі АБСЕ зафіксаваныя выпадкі фальсіфікацый. «Выбары» не адпавядалі стандартам АБСЕ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках