25 снежня 2024, Серада, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запрашэнне Мартынава на сустрэчу кіраўнікоў МЗС Еўразвяза не з'яўляецца праблемай

9

Такую заяву лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч зрабіў на прэс-канферэнцыі ў Еўрапарламенце.

Па словах беларускага палітыка такі крок з боку ЕЗ сведчыць, што Еўропа ставіцца да дыялогу сур'ёзна, паведамляе БелаПАН.

На прэс-канферэнцыі, якая прайшла 8 кастрычніка ў Брусэлі, Мілінкевіч заявіў, што дзеянне санкцый у адносінах беларускіх уладаў трэба толькі прыпыніць, каб яны (улады) зразумелі, што ў выпадку новых парушэнняў санкцыі могуць вярнуцца.

Беларусь павінная праводзіць эканамічныя і палітычныя рэформы, сказаў Мілінкевіч, для якога "няма альтэрнатывы дыялогу". Пад дыялогам палітык разумее ўсталяванне паўнавартасных адносінаў з Еўразвязам. Аднак гэты дыялог, па ягоным меркаванні, павінен весціся пакрокава адначасова з паступовай дэмакратызацыяй краіны.

У сваю чаргу, былы палітвязень Аляксандр Казулін пагадзіўся з Мілінкевічам у тым, што дыялог сапраўды неабходны, адзначыўшы, што ў гэтым дыялогу дэмакратычныя сілы павінныя ўдзельнічаць у якасці суб'екта. Каментуючы вераснёвыя выбары ў Беларусі, у выніку якіх у парламент не патрапіў ні адзін прадстаўнік апазіцыі, палітык назваў іх страчанай магчымасцю для Лукашэнкі.

Кажучы аб вызваленні палітычных зняволеных як аб адзінай рэальнай саступцы ўладаў, А.Казулін адзначыў тым не менш, што крыніца праблемы — замацаваны заканадаўча пераслед за палітычную дзейнасць — не ліквідаваны, а гэта стварае магчымасці працягваць рэпрэсіі ў будучыні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках