24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль тысяча штрафаў за суткі за адсутнасць флікераў

20

На працягу сутак 7 кастрычніка ў Беларусі за ігнараванне ПДР па пазначэнні сябе ў цёмны час сутак светлаадбівальнымі элементамі было аштрафавана 937 пешаходаў.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Интерфакс-Запад» у УДАІ МУС Беларусі.

Дзяржаўтаінспекцыя рэспублікі таксама звяртае ўвагу веласіпедыстаў на тое, што звычайных светлаадбівальных павязак і падвесак для забеспячэння іх бяспекі недастаткова. ДАІ заклікае веласіпедыстаў патурбавацца аб захаванні свайго жыцця і настойліва рэкамендуе ім апранаць светлаадбівальныя камізэлькі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках