1 лiстапада 2024, Пятніца, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасьля страйку працоўным паабяцалі вышэйшыя заробкі

3

У выніку стыхійнага страйку працаўнікоў фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў у Слоніме старшыня мясцовага райвыканкаму Мечыслаў Касьцюк паабяцаў ім падвысіць заробак.

А 16-й гадзіне на фабрыку прыехаў Мечыслаў Касьцюк і спэцыялісты райвыканкаму. Адбыўся сход на якім рабочым паабяцалі выправіць сытуацыю.

Старшыня райвыканкаму паабяцаў рабочым, што заробак падвысяць за кошт падвышэньня прэміяльных і новых заказаў, паведамляе “Радыё Свабода”.

“Пагадзіліся на тым, што дапаможа фабрыцы райвыканкам і будзе разгледжана пытаньне, каб нам павялічылі працэнты прэміяльных, бо іх ёсьць адкуль узяць. Выходзіць, што кіраўніцтва фабрыкі нас папросту падманвала. Яны стварылі камісію і сказалі, што праз тыдзень будзе вынік”, - кажа спадарыня Галіна, адна з удзельнікаў страйку.

Па словах спадарыні Галіны, работніцы фабрыкі настроены рашуча, і калі зьменаў ня будзе , яны гатовыя працягнуць страйк.

Нагадаем, сёньня працаўнікі слонімскай фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў выйшлі на акцыю пратэсту супраць ганебна нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках