24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура баіцца пратэстаў прадпрымальнікаў

3

Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў зноў быў выкліканым па месцы жыхарства ў пракуратуру Барысаўскага раёну.

Тут яму пад росьпіс уручылі афіцыйнае папярэджаньне за заклікі да акцыяў (арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэксу) і за дзеяньні ад імені арганізацыі, не зарэгістраванай у Беларусі (арт.193. ч.1 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Падпісаў папярэджаньне пракурор Барысаўскага раёну Ўладзімер Шпакоўскі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мне паведамілі, што супрацоўнікі пракуратуры выявілі ў сетцы Інтэрнэт шматлікія інтэрвію і публікацыі, у якіх я нібыта заклікаю прадпрымальнікаў да акцыяў пратэсту. Мае тлумачэньні, што я выказваю ўсяго толькі асабістыя меркаваньні, не былі прынятыя. Мне нават прыгразілі крымінальнай адказнасьцю», — паведаміў Віктар Гарбачоў.

Ён таксама кажа, што папярэджаньне пракуратуры змушае быць больш асьцярожным і дакладным.

«Але аб’яднаньне “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” мае права дасьледаваць эканамічную сытуацыю на рынках у Беларусі і тлумачыць яе людзям. Акрамя таго, мы дзейнічаем у межах статуту нашай арганізацыі. І будзем працягваць гэта рабіць», — заяўляе Віктар Гарбачоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках