26 снежня 2024, Чацвер, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька распавёў у Парыжы аб сітуацыі з карупцыяй у Беларусі

4

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 13 лістапада выступіў на форуме Кран-Мантана ў Парыжы і распавёў аб сітуацыі з карупцыяй у Беларусі.

Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар АГП Кацярына Ткачэнка, у сваёй прамове А.Лябедзька падкрэсліў, што адсутнасць кантролю над уладай з боку грамадства "не дае магчымасці кантраляваць дзеянні гэтай улады і прыводзіць да карупцыі".

"Выступаючы на форуме, Лябедзька адзначыў, што ў Беларусі каля 18,5 млрд. даляраў выведзеныя з-пад кантролю грамадзянаў, дэпутатаў і каго б ні было яшчэ, і немагчыма даведацца, на што гэтыя грошы расходуюцца, — паведаміла К.Ткачэнка. — Лябедзька таксама прывёў звесткі міжнароднай арганізацыі "Транспэрэнсі інтэрнэшнл", у рэйтынгу якой Беларусь займае 151-е месца са 180-ці па ўзроўні ўспрыймальнасці карупцыі".

"Лябедзька таксама праілюстраваў праблему карупцыі ў Беларусі на сваім прыкладзе, — адзначыла К.Ткачэнка. — Ён распавёў, што на яго ў Беларусі заведзеная крымінальная справа з-за інтэрв'ю, якое ён даў у 2004 годзе аднаму з расейскіх тэлеканалаў і ў якім казаў аб праблеме ценявога бюджэту і ценявога размеркавання сродкаў. З-за гэтай крымінальнай справы Лябедзька не можа нармалёва выехаць з Беларусі і вымушаны выязджаць праз сумежныя краіны".

Даведка БелаПАН. Форум Кран-Мантана — няўрадавая арганізацыя, створаная ў 1989 годзе. Яе заснавальнікам стаў фонд "Сусветны форум", у склад рады якога ўваходзяць вядомыя палітычныя дзеячы Францыі, Швейцарыі і іншых краінаў. Фонд працуе ва ўзаемадзеянні з Радай Еўропы, Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН, карыстаецца падтрымкай еўрапейскіх дзелавых колаў.

Галоўнае мерапрыемства штогод праводзіцца ў горадзе Кран-Мантана (Швейцарыя). Акрамя таго, перыядычна арганізуюцца рэгіянальныя канферэнцыі, міжнародныя сустрэчы па якой-небудзь вострай праблеме (барацьба з фінансавымі злачынствамі, гандлёвыя санкцыі) у розных гарадах. Цяперашні форум па праблеме карупцыі праходзіць у Парыжы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках