24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былых кандыдатаў у «дэпутаты» выклікалі ў КДБ

Экс-кандыдата ў «дэпутаты» па Гарадзенскай сельскай акрузе ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктара Падчынёнкава і кіраўніка яго перадвыбарчага штаба Уладзіміра Ларына сёння выклікалі ва Упраўленне КДБ па Гарадзенскай вобласці.

Выклік быў зроблены па тэлефоне – чалавек, які запрашаў на гутарку, не назваў свайго імя. А на законнае патрабаванне ўручыць позву паабяцаў зрабіць гэта непасрэдна ў будынку КДБ, паведамляе прэс-служба АГП.

«Мяне ўжо выклікалі ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў перыяд «выбарчай кампаніі». Тады мяне дапытвалі з нагоды выбухаў у сталіцы падчас Дня незалежнасці і ўзялі адбіткі пальцаў. І між іншым задавалі пытанні з нагоды кандыдата ў «дэпутаты» Падчынёнкава. Я тады быццам бы няўзнак спытаў у супрацоўнікаў КДБ: «А самога Падчынёнкова вы хіба выклікаць не будзеце?». Мне адказалі: «У нас захоўваюцца адбіткі яго пальцаў яшчэ з 2001 года», - кажа Уладзімір Ларын.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках