21 верасня 2024, Субота, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб выкладаць гісторыю Беларусі на беларускай мове, трэба атрымаць згоду бацькоў

36
Каб выкладаць гісторыю Беларусі на беларускай мове, трэба атрымаць згоду бацькоў

Больш таго, з з-за скарачэння гадзін школьнікі будуць вывучаць гісторыю сваёй краіны толькі з трэцяй чвэрці.

10- і 11-класнікі нават яшчэ не вывучалі гісторыю Беларусі ў гэтым годзе. І, як даведалася “Еўрарадыё”, гэта яшчэ не ўсе "асаблівасці" вывучэння гісторыі Беларусі пасля рэформы

Намесніца дырэктара школы №52 Валянціна Петрыкевіч кажа, што год таму гісторыя Беларусі вывучалася 34 гадзіны ў год. Сёння ад яе засталося толькі 19 гадзін.

"Гісторыя Беларусі ва ўсіх школах з гэтага года будзе вывучацца з трэцяй чвэрці адну гадзіну ў тыдзень. 19 тыдняў — значыць, дзевятнаццаць гадзін. Раней таксама была адна гадзіна ў тыдзень, але гэта было на працягу ўсяго года. У нас было 34 тыдні вучэбных", -- паведаміла настаўніца.

Паводле слоў выкладчыка ліцэя горада Барань Таццяны Лабанавай, у 10-м класе гісторыя Беларусі вывучаецца пачынаючы з перыяду… Беларусь у складзе Расійскай імперыі!

"А паўтарэнне ? вось гэта ў іх прапушчана. То бок, яны толькі XIX і ХХ стагоддзі пачынаюць ? Беларусь у складзе Расійскай імперыі", -- кажа яна.

Як удакладняе настаўнік Талькаўскай сярэдняй школы Наталля Іллініч, сёння ў адзінаццатым класе праграму колішняга 10-га класа праходзяць "па вярхах".

"Проста аглядна. Каштоўнасці антычнага і старажытнага свету. За адзін урок тое, што мы раней праходзілі паўгода ў 10 класе", -- зазначае настаўніца.

"У выніку, калі ёсць жаданне ? можна самім паўтарыць", — кажа метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Ларыса Жарко. Паводле слоў метадыста, на паўтарэнне гісторыі Беларусі да XIX стагоддзя ў праграме адводзіцца цэлыя 3 (!) гадзіны.

Аўтар школьнага падручніка па гісторыі Беларусі, выкладчык гістфаку БДУ Павел Лойка кажа, што і раней гісторыю вывучалі па-мінімуму. Што тады казаць пра тое, што адбываецца цяпер:

"Вядома, я гэта не вітаю. Я стаяў ля вытокаў, калі ўводзілі ў школах гісторыю Беларусі. Гэта быў яшчэ 93-ці год. Выбралі тое, што ў нас асобна будзе вывучацца сусветная гісторыя, асобна — гісторыя Беларусі. Іх і так, гэтых гадзін, было не так шмат - адзін урок на тыдзень. Гэта мінімум хаця б 1 гадзіна на тыдзень", -- кажа ён.

Зусім дзіўная сітуацыя, паводле слоў саміх выкладчыкаў, з вывучэннем гісторыі Беларусі на матчынай мове.

"Проста даходзіць да смешнага. Калі мы жадаем выкладаць па-беларуску, мы павінны атрымаць згоду бацькоў і дзяцей. А потым замовіць падручнікі на беларускай мове", -- паведаміла Таццяна Лабанава.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках