19 жнiўня 2024, панядзелак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк увёў забарону на набыццё валюты

30
Нацбанк увёў забарону на набыццё валюты

Нацыянальны банк Беларусі ўвёў забарону на набыццё замежнай валюты на пазабіржавым рынку для правядзення авансавых плацяжоў па імпарце тавараў і паслугаў. Гэтыя абмежаванні прадугледжаныя пастановай упраўлення НББ N165 ад 11 лістапада.

У адпаведнасці з дакументам, банкі абавязаныя адмовіць рэзідэнту-суб'екту валютных аперацыяў у выпадку яго звароту ў банк за набыццём замежнай валюты на пазабіржавым рынку з мэтай правядзення авансавага плацяжу за імпарт. Імпарт тавараў і паслугаў можа быць аплачаны толькі пасля іх атрымання пры падаванні адпаведных дакументаў.

Між тым, НББ можа дазволіць набыццё валюты на авансавыя плацяжы па імпарце на пазабіржавым рынку пры наяўнасці хадайніцтва Савета міністраў.

На біржавым рынку захоўваецца ранейшы парадак набыцця замежнай валюты.

Напярэдадні прыняцця гэтага рашэння, НББ узмацніў кантроль за сітуацыяй на валютным рынку праз абавязковы маніторынг пагадненняў на пазабіржавым рынку. Так, для набыцця замежнай валюты непасрэдна ў банка рэзідэнты павінны падаць у банк звесткі аб сваёй галіновай і ведамаснай прыналежнасці, суме замежнай валюты, якая набываецца, а таксама аб мэце, на якую яна набываецца.

Банкі на наступны працоўны дзень накіроўваюць гэтыя звесткі ў НББ. Пасля падання дадзенай інфармацыі ў НББ банкі на наступны дзень ажыццяўляюць продаж замежнай валюты па раней пададзеных заяўках на набыццё. Зараз выключэнне складаюць авансавыя плацяжы па імпарце.

Раней таксама паведамлялася, што НББ увёў абмежаванні на набыццё замежнай валюты на біржы за кошт уласных сродкаў. У цяперашні час банкі за кошт уласных сродкаў могуць набыць на біржы толькі аб'ём валюты на суму яе чыстага продажу насельніцтву праз абменныя пункты.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках