27 снежня 2024, Пятніца, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашынгтон асудзіў заяву Лукашэнкі аб размяшчэнні ракет «Іскандэр» у Беларусі

16
Вашынгтон асудзіў заяву Лукашэнкі аб размяшчэнні ракет «Іскандэр» у Беларусі

Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнта Робэрт Вуд нэгатыўна адрэагаваў на заявы Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрвію газэце «Wall Street Journal». Вуд назваў яго словы пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскіх ракетных комплексаў «Іскандэр» ў адказ на пляны ЗША ўсталяваць сістэму СРА ў Чэхіі і Польшчы, «шкоднымі для стабільнасьці ў рэгіёне».

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту заявіў, што магчымае разьмяшчэньня такіх ракет на эўрапейскім тэатры зьяўляецца пагрозай бясьпецы, паведамляе “Радыё Свабода”.

Робэрт Вуд яшчэ раз нагадаў, што плян стварэньня проціракетнай сыстэмы ЗША ў Эўропе не скіраваны супраць Расеі ці Беларусі, ён мае за мэту супрацьстаяць ракетным пагрозам з Блізкага Ўсходу, у прыватнасьці Ірану.

Аляксандар Лукашэнка заявіў ў інтэрвію газэце “Wall Street Journal”, што Расея прапанавала Беларусі разьмясьціць на яе тэрыторыі новыя ракетныя комплексы “Іскандэр”. Але калі гэта не атрымаецца, то Беларусь гатовая закупіць такія комплексы за ўласныя грошы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках