25 снежня 2024, Серада, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянін ЗША Зэльцэр трапіў у турэмны шпіталь: ён не вытрымаў «этапа»

1

Амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра прывезьлі з Менска ў Магілёўскую калёнію № 15 і адразу паклалі ў шпіталь.

Пра гэта карэспандэнту “Радыё Свабода” Алегу Груздзіловічу паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка, які наведаў Зэльцэра ў шпіталі і цягам паўгадзіны меў зь ім размову.

“Пакуль везьлі зь Менску, у яго падскочыў ціск, яму ставілі капельніцу. Дрэнна сябе адчувае, ляжыць ў стацыянары. Як убачылі ў Магілёве, што яму дрэнна, адразу паклалі ў стацыянар. Лекі яму пакуль ніякія не даюць, бо зь ім нічога не было. Дамовіліся, што ён складзе сьпіс неабходных лекаў, і ў панядзелак я пад’еду й паспрабую іх перадаць”, -- паведаміў адвакат.

Пра перавозку зь Менску ў Магілёў Эмануіл Зэльцэр сказаў свайму адвакату коратка: “Было вельмі цяжка”.

Якія ўмовы чакаюць Эмануіла Зэльцэра ў калёніі № 15? Паводле зьвестак, гэта калёнія прызначаная як для рэцыдывістаў, так і да тых, каго называюць “першаходкамі”.

Паводле Змітра Гарачкі ягоны падабаронны дагэтуль верыць, што ўвесь тэрмін яму адбываць у магілёўскай калёніі не давядзецца.

“Паколькі ён не рабіў злачынства, то спадзяецца, што яго выпусьцяць. Іншага, на ягоную думку, ня можа быць. А ўжо у якім выглядзе будзе гэтае вызваленьне, ён кажа, ня мае розьніцы. На маю думку, апраўданьне малаверагодна, можна спадзявацца на памілаваньне”, -- кажа юрыст.

15-га лістапада зь менскага сьледчага ізалятару павязлі у калёнію сакратарку Зэльцэра Ўладлену Функ (Брузкову), якая была асуджаная на год зьняволеньня. Ёй давядзецца сядзець ў 4-й жаночай калёніі ў Гомелі.

Нагадаем, Зэльцэра й Функ арыштавалі ў менскім аэрапорце 2-га сакавіка па прылёце зь Лёндана. Ёсьць зьвесткі, што да гэтага прычыніўся расейскі алігарх-уцякач Барыс Беразоўскі, які прэтэндуе на частку спадчыны памерлага грузынскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. Вядома, што адзін час ягоным адвакатам быў Эмануіл Зэльцэр.

Урад ЗША некалькі разоў марна дамагаўся вызваленьня Эмануіла Зэльцэра паводле гуманітарных меркаваньняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках