24 снежня 2024, aўторак, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уга Чавес марыць аб ядзерным рэактары

5

Атамны рэактар будзе пабудаваны ў правінцыі Суліа на паўночным захадзе Венесуэлы пры садзейнічанні Расеі, заявіў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес у нядзелю на мітынгу сваіх прыхільнікаў у горадзе Маракайба.

Мітынг праходзіў у сувязі з маючым адбыцца ў канцы лістапада візітам у Каракас прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядведзева.

«Атамны рэактар, прызначаны для выкарыстання ядзернай энергіі ў мірных мэтах, будзе неўзабаве пабудаваны ў правінцыі Суліа і названы ў гонар венесуэльскага навукоўца мінулага стагоддзя Ўмбэрта Фернандэса Марана», - цытуюцца ў паведамленні міністэрства сувязі і інфармацыі Венесуэлы словы Чавеса.

Раней Чавес заяўляў, што Венесуэла зацікаўленая ў ядзернай энергетыцы «для медыцынскіх мэт і выпрацоўкі электраэнергіі» і спадзяецца на садзейнічанне Расеі ў гэтым пытанні. «У Бразіліі ёсць некалькі атамных рэактараў, у Аргентыны яны таксама ёсць. У нас таксама будзе ўласны рэактар», - паабяцаў Чавес.

У канцы верасня старшыня расейскага ўрада Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Чавесам у Нова-Агарава паведаміў аб тым, што Расея гатовая разгледзець магчымасць супрацоўніцтва з Венесуэлай у выкарыстанні атамнай энергіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках