28 снежня 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на нафту б'юць рэкорды паніжэння

5

На таргах ў панядзелак у Нью-Ёрку нафта патаннела да 54,95 даляра за барэль. Па такім кошце да моманту канчатка таргоў складаліся ф'ючэрсныя кантракты з пастаўкай у снежні.

Гэта на 2,09 даляра, або на 3,66% менш, чым у мінулую пятніцу, і на 92,32 даляра ніжэй за абсалюты максімум, зафіксаваны ў Нью-Ёрку 11 ліпеня 2008 года, паведамляе радыёстанцыя “Бі-Бі-Сі”.

Такім чынам, за апошнія чатыры месяцы нафта патаннела амаль утрая, вярнуўшыся да ўзроўню студзеня 2007 года.

На таргах ў Лондане кошт "чорнага золата" ўпаў ў параўнанні з пятніцай на 2,09 даляра і склаў 54,95 даляра за барэль.

Бесперапыннае патанненне нафты выкліканае, у першую чаргу, скарачэннем попыту ў сувязі з эканамічнай рэцэсіяй. Па меркаванні экспертаў, эканамічныя поспехі Расеі ў апошнія гады былі шмат у чым абумоўленыя ростам коштаў на экспартуемыя энерганосьбіты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках