10 снежня 2025, Серада, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лёндане пратэстуюць супраць Беларускага інвэстыцыйнага форуму

9
У Лёндане пратэстуюць супраць Беларускага інвэстыцыйнага форуму

У Лёндане перад будынкам, дзе праходзіць Беларускі інвэстыцыйны форум, сёньня раздавалі газэту «Звон», на першай паласе якой быў апублікаваны артыкул «Бізнэсоўцы ў турме ў Беларусі».

Такім чынам быў выказаны пратэст супраць правядзеньня гэтага мерапрыемства ў Вялікабрытаніі.

У газэце распавядаецца пра заканадаўчы ціск і крымінальны перасьлед прадпрымальнікаў з боку беларускіх уладаў, пра акцыі пратэстаў, якія адбываліся ўзімку, і турэмныя пакараньні для іхніх удзельнікаў, перадае «Радыё Свабода».

Аўтары пішуць пра былых палітзьняволеных Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча і Аляксандра Казуліна, будаўніцтва АЭС у Беларусі, новы і больш жорсткі закон аб СМІ, усеагульны кантроль з боку КДБ — адзінай на постсавецкай прасторы арганізацыі такога кшталту, якая захавала сваю назву пасьля краху камунізму.

Нагадаем таксама, што ў Беларусі дагэтуль адбываюцца арышты над удзельнікамі акцый у абарону праў прадпрымальнікаў. 27 кастрычніка ў Менску быў арыштаваны актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачаных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь супраць удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

Палітвязень аб'явіў у турме галадоўку пратэсту.

За ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў 10 актывістаў апазіцыі – Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да паўтарох гадоў абмежавання волі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках